Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Удзельнічай у развіцці сайта “Дзедзіча”

26 лістапада сайту “Дзедзіча” споўнілася 7 гадоў. Сёння мы звяртаемся да наведвальнікаў сайта па дапамогу. Просім выказаць свае меркаванні, як зрабіць наш сайт больш цікавым для моладзі Берасцейшчыны.

Ужо 7 гадоў мы інфармуем маладых берасцейцаў пра падзеі, якія адбываюцца ў нашым горадзе, пра гісторыю і культуру Беларусі, пра магчымасці для адукацыі і самаўдасканалення. Мы пішам пра тое, пра што не расказваюць афіцыйныя СМІ. Мы імкнемся пашырыць кругагляд нашых чытачоў, пазнаёміць іх з жыццём моладзі ў еўрапейскіх краінах.

За гэты час тройчы змяняўся дызайн нашага сайту, з’яўляліся новыя тэмы і магчымасці для камунікацыі з чытачамі. Зараз існуе і шырока выкарыстоўваецца магчымасць дзяліцца цікавай інфармацыяй са сваімі сябрамі ў сацыяльных сетках, дадаваць каментары, ацэньваць якасць падачы інфармацыі.

Але сёння мы просім вас адказаць на некалькі пытанняў, чаго не хапае на нашым сайце, як зрабіць яго больш цікавым для наведвальнікаў. Давайце разам зробім яго лепшым!

Адкажыце, калі ласка, на пытанні. Унізе, у каментах, пакіньце, калі ласка, сваё меркаванне наконт нашага сайту.

Што, на Вашу думку, найбольш цікавіць моладзь Берасцейшчыны (магчыма выбраць максімум 3 варыянты)?

  • Цікавы адпачынак, дасуг (20%, 65 галасоў)
  • Паездкі ў іншыя краіны (19%, 62 галасоў)
  • Стасункі з супрацьлеглым полам (16%, 53 галасоў)
  • Працаўладкаванне (13%, 41 галасоў)
  • Адукацыя (9%, 31 галасоў)
  • Палітыка (9%, 28 галасоў)
  • Парады па развіцці ўласнага бізнэсу (6%, 19 галасоў)
  • Здаровы лад жыцця (5%, 15 галасоў)
  • Спорт (3%, 11 галасоў)
  • Размеркаванне (1%, 3 галасоў)

Усяго прагаласавала: 121

Loading ... Loading ...

Якія тэмы трэба больш асвятляць у навінах на сайце (магчыма выбраць максімум 3 варыянты)?

  • Культура (22%, 70 галасоў)
  • Гісторыя (21%, 67 галасоў)
  • Палітыка (18%, 56 галасоў)
  • Эканоміка (10%, 33 галасоў)
  • Навука (9%, 28 галасоў)
  • Злачыннасць, здарэнні (8%, 26 галасоў)
  • Экалогія (6%, 20 галасоў)
  • Спорт (6%, 18 галасоў)

Усяго прагаласавала: 118

Loading ... Loading ...

Што Вам найбольш падабаецца чытаць у навінах (магчыма выбраць максімум 3 варыянты)?

  • Абвесткі пра паездкі, адукацыйныя праграмы і стажыроўкі ў Еўропе (24%, 72 галасоў)
  • Анонсы пра канцэрты і інш. імпрэзы ў Берасці (21%, 62 галасоў)
  • Гісторыка-культурныя матэрыялы (20%, 59 галасоў)
  • Навіны пра акцыі пратэсту (17%, 50 галасоў)
  • Рэпартажы пра канцэрты і інш. імпрэзы ў Берасці (15%, 44 галасоў)
  • Навіны пра аварыі і інш. здарэнні ў Берасці (5%, 15 галасоў)

Усяго прагаласавала: 117

Loading ... Loading ...

Ці патрэбна на сайце магчымасць самім наведвальнікам дадаваць свае матэрыялы (народныя навіны)?

  • Так (63%, 72 галасоў)
  • Не (25%, 28 галасоў)
  • Не ведаю (12%, 14 галасоў)

Усяго прагаласавала: 114

Loading ... Loading ...

Якіх навінаў павінна быць больш?

  • Навіны Берасця і вобласці (69%, 77 галасоў)
  • Навіны краіны (19%, 21 галасоў)
  • Навіны з замежжа (12%, 13 галасоў)

Усяго прагаласавала: 111

Loading ... Loading ...

Як часта павінны абнаўляцца навіны на сайце?

  • Як мага часцей (60%, 64 галасоў)
  • 3-4 навіны ў дзень (17%, 18 галасоў)
  • 1-2 навіны ў дзень (17%, 18 галасоў)
  • 3-4 навіны ў тыдзень (6%, 6 галасоў)

Усяго прагаласавала: 106

Loading ... Loading ...

Якія апытанні патрэбны на нашым сайце?

  • Апытанні па актуальных праблемах Беларусі (45%, 48 галасоў)
  • Апытанні па праблемах моладзі (38%, 41 галасоў)
  • Жартаўлівыя апытанні (14%, 15 галасоў)
  • Апытанні не патрэбныя (3%, 3 галасоў)

Усяго прагаласавала: 107

Loading ... Loading ...

Якая мова павінна выкарыстоўвацца на сайце?

  • Пераважна беларуская (49%, 53 галасоў)
  • Толькі беларуская (28%, 31 галасоў)
  • Не мае значэння (14%, 15 галасоў)
  • Пераважна расейская (6%, 7 галасоў)
  • Толькі расейская (3%, 3 галасоў)

Усяго прагаласавала: 109

Loading ... Loading ...

Які курсы валют Вас больш цікавіць?

  • Максімальныя курсы пакупкі і мінімальныя - прадажы ў абменніках Берасця (88%, 88 галасоў)
  • Курсы Нацбанка РБ (12%, 12 галасоў)

Усяго прагаласавала: 100

Loading ... Loading ...

Якога кантэнту не хапае на нашым сайце (магчыма выбраць максімум 2 варыянты)?

  • Відэа (29%, 47 галасоў)
  • Музыкі (20%, 32 галасоў)
  • Дакументаў (15%, 24 галасоў)
  • Фотак (14%, 23 галасоў)
  • Падкастаў (аўдыё-рэпартажаў) (13%, 21 галасоў)
  • Мапаў (10%, 17 галасоў)

Усяго прагаласавала: 97

Loading ... Loading ...

Ці патрэбны новы дызайн сайту?

  • Не ведаю (44%, 43 галасоў)
  • Не (35%, 34 галасоў)
  • Так (у каментах напішыце, што трэба змяніць у дызайне) (21%, 20 галасоў)

Усяго прагаласавала: 97

Loading ... Loading ...

Мы будзем шчыра ўдзячныя за любыя парады, каментарыі, заўвагі і крытычныя водгукі наконт працы сайта.

Калі ласка, выкажыце Ваша меркаванне па ўдасканаленні сайта “Дзедзіча” у каментах ніжэй!

Акрамя гэтага, просім у каментах адказаць на наступныя пытанні:

Якія новыя рубрыкі і раздзелы Вы бы хацелі бачыць на сайце “Дзедзіча”?

Якія іншыя тэмы варта асвятляць на сайце?

 

30 каментарыяў

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *