24 лістапада ў Берасці быў адменены творчы вечар аднаго з найвядомейшых і выбітных творчых асоб сучаснай Беларусі — Лявона Вольскага.

 

Пра гэта стала вядома менш чым за суткі да пачатку культурнага мерапрыемства, калі ўсе квіткі былі ўжо раскуплены.

Пра прычыны адмены арганізатары пакуль не паведамляюць. Творчы вечар арганізоўвала прома-суполка “Зала Чакання” . Імпрэза павінна была адбыцца ў харчэўні «Сваякі» (вул.Пушкінская,5).

На гэтым мерапрыемстве былі запланаваны прэзентацыя кнігі Лявона Вольскага «Міларусь», акустычны канцэрт музыкі і знаёмства.

Нагадаем, што роўна тыдзень назад быў адменены канцэрт гурта SARAH WHERE IS MY TEA. Тады, таксама, дакладнай прычыны адмены арганізатары не паведамілі, але той канцэрт быў забаронены супрацоўнікамі РАУС.

[supsystic-social-sharing id="1"]