Мабыць, тое, што смецце з хаты трэба выкідваць ведаюць усе. Але ведаць адно, а рабіць — зусім іншае. а зараз адкрыйце шафу і выкіньце рэчы, якімі вы паўгода як не карысталіся. Не хвалюйцеся, яны вам не патрэбны.

Патрэбны прычыны, каб гэта зрабіць? Іх больш чым дастаткова.

1. Падумайце, колькі месца займаюць не кому не патрэбныя рэчы. Адказ — роўна столькі, колькі маглі б займаць рэчы новыя і сапраўды патрэбныя.

2. Калі вы не карыстаецеся рэчамі ў іх з’яўляецца новы ўладальнік — пыл. А навошта вам дыхаць гэтым пылам? (аргумент «так можна ж прыбіраць» не прымаецца, кожны ведае чаму =))

3. Магчыма ваша старое адзенне, мэбля, нават нейкія цацкі (яны яшчэ добрыя і выкідаць шкада) патрэбныя не вам, а камусьці іншаму. Зрабіце добрую справу.

4. Старыя рэчы — старыя ўспаміны, дазвольце новым эмоцыям і ўражанням прыйсці ў ваша жыццё. Не шкадуйце мінулага, дайце шлях будучыні.

Калі мы вучыліся ў школе мы ўсе смяяліся з літаратурнага героя Плюшкіна, які цягаў да сябе ў хату ўсё, што толькі мог. Праходзіць час і мы самі не заўважаем, як пакрысе становімся такімі ж плюшкінымі. Трэба з гэтым штосьці рабіць.

 

[supsystic-social-sharing id="1"]