Скончыўся роварны сезон і кампанія «За Вела-Брэст» ідзе на вакацыі.

Што, канешне, зусім не значыць, што ў хуткім часе вы нічога не пачуеце пра нас. Гэтая вечарына толькі падводзіла вынікі кампаніі ў мінулым сезоне.

А вынікі ў кампаніі «За Вела-Брэст», заснаванай у рамках АРР «Дзедзіч» ёсць:

— сайт роварнага руху velo.dzedzich.org

— 10 сацыяльных відэа

— зварот да мясцовых улад (падпісаліся больш за 3 000 берасцейцаў!)

— скаладзеныя роварныя прапановы ў праект генплана развіцця Берасця

— налепкі, бірулькі, буклеты для раварыстаў

На вечарыне планавалі далейшую дзейнасць, узнагароджвалі пераможцаў, што ўдзельнічалі ў конкурсах і спаборніцтвах кампаніі, а таксама гулялі і таньчылі.

На наступны сезон кампанія вызначылася з планамі на будучыню:

— Семінары па школах

— Праграма “узаемапаразуменне”

— Велапрабегі, велатурніры

[supsystic-social-sharing id="1"]