25 лістапада а 19-й гадзіне ў горадзе над Бугам пачнецца штогадовы моладзевы творчы вечар. Арт-Праект пройдзе пад назвай “У Доме Грыбаедава”.

 

У гэты час за сценамі  цэнтра культуры і вольнага часу (Жукава 1) Вас будуць чакаць:

  • Нестандартная проза і паэзія
  • Галерэя малюнкаў і фатаграфій
  • Паказы кароткаметражных арт-хаўс фільмаў
  • Шмат эмоцый і незабыўных уражанняў

Акрамя гэтага, пад час моладзевага творчага вечар адбудзецца акустычны канцэрт, на якім Вас пазнаёмяць са сваёй творчасцю нашы госці са сталіцы: “Чып і Дэйл” і Green Pills. У канцэрце таксама прымуць ўдзел і Берасцейскія гуты, такія як Bubble drum і Спрат .

Пад час гэтага мерапрыемства  творчыя асобы Берасцейшчыны, змогуць сабрацца ў адным месцы і падзяліцца сваімі песнямі, вершамі, фатаграфіямі і інш.

Больш інфармацыі пра Арт-Праект можна знайсці тут.

[supsystic-social-sharing id="1"]