Некалькі дзён таму, былі канчаткова падведзены вынікі фотаконкурсу, ініцыятарам якога быў “Дзедзіч”. Свае крэатыўныя працы, на тэму студэнцкага жыцця, даслалі амаль 20 аўтараў.

Усе фатаздымкі былі выкладзены на нашым сайце для галасавання, якое адбывалася на працягу кастрычніка. У выніку гэтага галасавання вызначыліся тры прызёры.

ІІІ месца заняў фатаздымак Антона Пучка “Ложак студэнта”, які набраў 110 галасоў. Відаць, шмат хто са студэнтаў апынаўся на такім “ложку”))

ІІ месца атрымаў здымак “Вучыцца ніколі не поздна” Алены Кавальчук, ёе набраў 150 галасоў людзей, якія прытрымліваюцца гэтай тэорыі.

І нарэшце, І месца атрымала праца, якая была заяўлена амаль апошняй, але якая кранула за сэрца амаль 240 наведвальнікаў сайта. Аўтар – Вікторыя Новік, назвала гэтую працу “Студэнткі і з каровамі не грабуюць паплаваць”. Ну коль так, то з такімі студэкамі згодныя паплаваць яшчэ 2 з паловай сотні чалавек. Віншуем крэатыўных студэнтаў з іх перамогамі!

Усе прызеры атрымалі фірмовыя падарункі ад «Дзедзіча», а пераможца – галоўны прыз – флэш-карту на 8 Гб.

Спадзяемся, што гэта не апошні фотаконкурс ад АРР “Дзедзіч”, які карыстаўся такой папулярнасцю. Так што – да новых конкурсаў!

 

[supsystic-social-sharing id="1"]