Прадстаўніцтва Еўрапейскага Звязу ў Беларусі запрашае наведаць сайт праграмы стыпендый «Адкрытая Еўропа» (Open Europe Scholarship Scheme), якую фінансуе Еўрапейскі Звяз, а ажыццяўляе Рада міністраў Паўночных краін.

Мэтай OESS  з’яўляецца ўклад у дэмакратычнае развіццё і росквіт Беларусі, які дасць маладым беларусам доступ да вышэйшай адукацыі, без ідэалагічнай прадузятасці і ў адпаведнасці з міжнародна прызнанымі акадэмічнымі стандартамі.

Праз OESS беларусы могуць падаць заяўку на стыпендыю для навучання ў універсітэтах па ўсёй Европе. Стыпендыяльная праграма адкрыта для ўсіх маладых беларусаў, якія адказваюць акадэмічным, моўным і індывідуальным патрабаванням. Программа фінансуецца Еўрапейскім Звязам і кіруецца Саветам міністраў Паўночных краін.

Забяспечваем якасць вышэйшай адукацыі для пакалення маладых беларусаў ЕС і СМСС, і разам з гэтым спадзяемся закласці аснову для будучага дэмакратычнага развіцця беларускага грамадства. Такім чынам, спадзяемся, што стыпендыяты пасля заканчэння вучобы вернуцца ў Беларусь і будуць прымаць удзел у дэмакратычным развіцці грамадства.

На сайце вы знойдзеце больш падрабязную інфармацыю аб Праграме. Вы таксама можаце адправіць анлайн-анкету. Універсітэты і нацыянальныя органы, зацікаўленыя ў праграме, могуць звярнуцца ў Савет міністраў Паўночных краін праз гэтыя старонкі і даць інфармацыю для патэнцыйных студэнтаў аб сістэмах адукацыі ў сваіх краінах.

Scholarship

[supsystic-social-sharing id="1"]