Моладзь

Метад памідора ці як арганізаваць свой час

На кожны дзень мы маем столькі планаў, колькі паспець звычайнаму чалавеку амаль немагчыма. Часта мы гаворым сабе, што зробім нейкую справу за паўгадзіны – а робім за паўдня.

Ёсць цікавая методыка, якая можа дапамагчы ў такіх выпадках. Для гэтага вам спатрэбіцца памідор – кухонны таймер (ці любы іншы))).

Вось план дзеянняў:

1. Бяром які-небудзь таймер.

2. Прыступаючы да нейкай задачы, заводзім на таймеры час, адведзенны на гэту задачу, за вылікам пяці хвілін. (напрыклад – для паўгадзіннай задачы ставім таймер на 25 хвілін).

3. У адведзены час працуем толькі над пастаўленай задачай. Не адцягваемся. Не дазваляем калегам адцягваць нас. Не тэлефануем. Не распачынаем новай працы.

4. Калі звоніць будзільнік – за апошнія пяць хвілін пераходзім да задачы завяршыць распачатую справу, падвесці вынікі і мець нейкія вынікі.

Такім чынам, мы не проста плануем час, мы таксама сочым за гэтым часам і адводзім апошнія хвіліны на сістэматызацыю. Да таго ж мы не аддцягваем нашу ўвагу ад выканання задачы, бо імкнемся паспець гэта за адведзены час.

Такая методыка можа дапамагчы ў падрыхтоўцы да экзаменаў, напісанню рэфератаў і шмат яшчэ ў чым!

Поспехаў вам і часу для гэтых поспехаў!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *