Больш, чым два тыдні таму, пачаў працу сайт Сrisisby. Мэта сату — маныторынг крызісных здарэнняў краіны.

За гэты час на Crisisby паступіла больш за 160 паведамленяў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Пераважна людзі пішуць пра падвышэнне коштаў на прадукты і паслугі, дэфіцыт на розныя тавары, малыя заробкі, пошук працы ды лепшага жыцця за мяжой. Многія не баяцца пакідаць свае імёны і зваротныя кантакты.

Значна менш паведамленняў датычыць вулічных акцый і страйкаў. Відаць, градус незадаволенасці яшчэ не настолькі высокі.

А вось катэгорыя “Смеху варта” карыстаецца вялікай папулярнасцю. Як заўжды, гумар і іронія дапамагаюць у складаных сітуацыях.

Вось пяць найбольш тыповых і цікавых крызісных паведамленняў, дасланых грамадзянамі за першыя два тыдні працы Crisisby (мова арыгіналу захаваная):

1) Нават сярод выканкамаўскіх супрацоўнікоў ёсць тыя, хто думае пра эміграцыю

17.11.2011 / Глыбокае / Рабочая міграцыя

Не так даўно меў сустрэчу з супрацоўнікам мясцовай улады. За пляшкай піва той распытваў пра тое, якія ёсць магчымасці кудысьці з’ехаць з краіны. Вось такія вось часы пайшлі…

2) Куды вышэй?!

17.11.2011 / Віцебск / Рост коштаў

У ВГУ ім. П.М. Машэрава зноў вырас кошт за навучэнне. Каля ўніверсітэцкай бугальтэрыі вісіць аб’ява, у якой паведамляецца пра неабходнась заплаціць за другі квартал семестру да 1-га снежня. Для 2-4 курсаў з тэрмінам навучэння 4,6 г. памер аплаты больш за 1 800 000 бр. супраць 1 242 500 бр. паводле дагавору, які складаўся ў верасні. Адпаведна агульны кошт па гэтым дакуменце – 4 970 000 бр. Трэба адмеціць, што аб’ява пра павышэнне з’явілася толькі зараз, за два тыдні да канца тэрміну аплаты. Але узровень якасці адукацыі застаецца тым жа.

3) Собирают дань на дожинки

09.11.2011 / Горки/ Другое

В Горках по всем школам и детсадам ходит бумага. Смысл такой, мол, прошу добровольно у меня из зарплаты забирать 1-3% на ремонт зданий образования. В следующем году у нас дожинки. Говорили, что будет много денег в районе. Может, за счет нас? Всех заставляют подписываться, даже угрожают, что если один человек не подпишется, придется трудно всему коллективу.

4) Водители автобусов не хотят работать за копейки

09.11.2011 / Минск / Рабочая миграция

Разговорился случайно на выходных с водителем автобуса. Рассказал, что у них из парка увольняется 34 водителя, переходят на грузоперевозки. Сказал, что с общественным транспортом ожидаются крупные проблемы – 500 водителей недостача по Минску.

Зарплата водителя была 2 600 000 при курсе 3000 рублей за доллар. Заставляют работать в выходные, но водители отказываются. Раньше за день работы в выходной давали 150 000, сейчас же, когда выходить за такую сумму нет желания – режут премиальные, поэтому даже с учетом 9% повышения зарплат получается 2 300 000 – 2 400 000 белорусских рубликов.

5) Папярэджанне пакупнікам

16.11.2011 / Барысаў / Смеху варта

У «Практыку» сёння пабачыў прышпільнае папярэджанне пакупнікам. У двух словах – прабачце, маўляў, кошты на цэнніках могуць не адпавядаць рэальным, бо адбываецца іх шпаркі рост.

Інфармацыя з сайту gazetaby.com

crisis

[supsystic-social-sharing id="1"]