“Крытык” — творчая лабараторыя журфака БДУ чакае прац маладых літаратара — студэнтаў усіх беларускіх ВНУ.

Асноўная задача конкурсу — стварыць умовы для творчай самарэалізаціі для студэнтаў нашай краіны, а таксама дапагчы студэнтам, што жадаюць займацца літаратурнай дзейнасцю, набыць неабходныя веды, пазнаёміцца з вядомымі людзьмі.

Конкурс пройдзе ў два туры. Падчас першага студэнты дасылаюць прозу, паэзію, драматургію, крытыку і творы для дзяцей (у любых жанрах), наведваюць творчыя вечарыны майстроў слова, а журы ў складзе вядомых літаратараў вызначае фіналістаў у кожнай намінацыі.

Падчас другога туру фіналісты атрымаюць літаратурныя заданні і бліжэй пазнаёмяцца адно з адным ды з арганізатарамі конкурсу. Ў госці да “Брамы мар” ізноў завітаюць з майстар-класамі самыя вяршкі беларускай інтэлігенцыі.

Нарэшце, фінальная імпрэза “Літаратурныя каляды на журфаку” замацуе сяброўства, павесяліць ад душы, дасць канкурсантам магчымасць пагутарыць з адукатарамі ў нефармальных умовах, а таксама даведацца, хто ўсе ж такі перамог.

Арганізатары чакаюць вашых прац! А менавіта:

  • Паэзію
  • Прозу
  • Драматургію
  • Крытыку
  • Творы для дзяцей
  • Сцэнар

Усё, чым вы цікавіцеся, усё, што вам падабаецца!

Творы дасылаць на скрыню  [email protected] да 1 снежня. Мовы: беларуская ці расейская.

Падрабязней глядзіце тут і тут.

[supsystic-social-sharing id="1"]