Культура

Дзень украінскай пісьменнасці ў Берасці (ФОТА)

Сёння ў Берасці адзначылі дзень украінскай пісьменнасці і мовы, свята якое нашы паўднёвыя суседзі адзначаюць штогод, пачынаючы з 1997 года.

Святочнае мерапрыемства праходзіла ў Берасцейскім абласным грамадскім культурным цэнтры. Там прадстаўнікі ўкраінскай нацыянальнай меншасці, жыхары і госці Берасця змаглі пазнаёміцца не толькі з  творамі вядомых пісьменнікаў, але ж і з творчасцю малавядомых і сучасных літаратараў.

У фае АГКЦ была арганізавана выстава навуковых і мастацкіх кніг, прадметаў ручной працы украінскага народа з элементамі нацыянальнай сімволікі.

Выстава прадметаў ручной працы украінскага народа

Выстава прадметаў ручной працы украінскага народа

 

 

Пасля ў АГКЦ адбыўся святочны канцэрт, дзе перад аматарамі украінскай культуры выступілі вядомыя барды Мікола Герасімік і Юрый Носалів.

Юрый Носалів

Юрый Носалів

Мікола Герасімік

Мікола Герасімік

Хэдлайнерам на гэтым мерапрыемстве быў народны калектыў з Сакольшчыны (Львоўская вобласць). Яны выконвалі ўсім вядомыя украінскія народныя пені. І ў гэты момант слухачам цяжка было стрымацца, таму яны пачалі падпяваць і падтанцоўваць.

Народны музычны ансамбль з Сакольшчыны (Львоўская вобласць)

Народны музычны ансамбль з Сакольшчыны (Львоўская вобласць)

Народны музычны ансамбль з Сакольшчыны (Львоўская вобласць)

Народны музычны ансамбль з Сакольшчыны (Львоўская вобласць)

Дзень украінскай пісьменнасці быў арганізаваны Генеральным консульствам Украіны ў Берасці і прадстаўнікамі ўкраінскай нацыянальнай меншасці.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *