Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Еўраклуб

Падарожны дапаможнік

Падарожны дапаможнік. Дапаможнік беларусам, якія збіраюцца ў Еўропу.

3 лістапада а 19:30 у менскай галерэе сучаснага мастацтва “Ў” адбылася прэзэнтацыя “Падарожнага Дапаможніка”. Падрабязную справаздачу глядзіце на сайце www.holiday.by, “Будзьма Беларусамі!”, тэлеканал “Белсат”

Выданне прызначаецца для публікі рознага ўзросту, сацыяльнага і эканамічнага статусу. З кнігі вы даведаецеся пра магчымасці падарожнічаць па Еўропе. Знойдзеце адказы на частыя пытанні: як замовіць квіткі, як зрабіць візу, куды паехаць. Сваім досведам дзеляцца маладыя журналісты, аматары прыгодаў і падарожжаў.

Рэдактар: Юлія Чорная
Карэктар: Настасся Сяменчык
Дызайн, вёрстка: Марыся Рудакоўская
Аўтары кнігі: Радаслава Вячорка, Аляксей Язылец, Анджэй Костэк, Юлія Сцяпанава, Юлія Міхалюк, Дар’я Слабчанка, Юлія Чорная, Сцяпан Свідзерскі
Аўтар ідэі і каардынатар праекту: Франак Вячорка
Прызначаецца для бясплатнага распаўсюду. Наклад 5000 асобнікаў

Мэта падарожніка – адкрыць беларусам Еўропу, даць адказы на пытанні, якія больш за ўсе хвалююць патэнцыйных падарожнікаў і часта з’яўляюцца галоўнай перашкодай на іх шляху. Як зрабіць візу? Як танна падарожнічаць? Як ня трапіць у авантуру? Дзе трэба абавязкова пабываць беларусу? Як паступіць у еўрапейскі ўніверсітэт? І г.д. Няхай гэтая старонка стане сапраўдным дапаможнікам кожнаму, хто збіраецца ў вандроўку.

Цяжка ў сучасным свеце сустрэць чалавека, які ў дзяцінстве не захапляўся прыгодніцкімі расповедамі пра падарожжы па плянэце, ня марыў апусціцца на дно акіяну разам з камандай капітана Кусто, падняцца на Эверэст ці паназіраць за зменай варты каля Букінгэмскага палацу ў Лондане. Свет заўсёды здаваўся непамерна вялікім, загадкавым і поўным цудаў. А падарожжа па гэтым свеце – нечым на мяжы з фантастыкай. І цяжка было ўявіць, што для нас, жыхароў Беларусі, гэты Свет, нават Еўропа, стане дасягальным.

Але адлегласці пачалі скарачацца. Паехаць у іншую краіну, нават на другі кантынэнт, стала даволі проста. Галоўнае, каб было жаданне, час і грошы. А што, калі жаданьне і час ёсць, а вось з трэцім складнікам праблемы?

Апошнім часам ідзе гаворка аб скасаванні ці значным зніжэнні кошту візаў у Еўразвяз для беларусаў. Гэта сведчыць пра тое, што Еўропа становіцца як ніколі блізкай.

Не бойцеся эксперыментаваць, адкрываць новае, знаёміцца з іншымі культурамі! Пабачце Свет, і Вы адчуеце, што Беларусь – гэта таксама Еўропа, якая несправядліва апынулася на геапалітычнай перыферыі. У Свеце шмат мейсцаў, якія варта ўбачыць. Яны здольныя натхніць чалавека на добрыя ўчынкі, падштурхнуць да дзеянняў, якія паспрыяюць развіццю і нашай Бацькаўшчыны. Галоўнае – не баяцца прыгодаў і ісці наперад.

Атрымаць “Падарожны дапаможнік” проста!

У Менску – у Галерэі “Ў” (пр. Незалежнасьці 37а) альбо ў Хостэле Jazz (вул. Мазырская 37а). Неўзабаве ў Гомелі зявяцца на офісе АГП (вул. Палеская 52). Як у іншых гарадах? Напішыце нам на паштовы адраc [email protected] альбо СПАМПАВАЦЬ PDF (80 mb)

Сайт www.EURA.by – онлайн-вэрсія выдання “Падарожны дапаможнік” – абсалютна новага для Беларусі праекту. Ён прысьвечаны ўсім, хто не баіцца прыгодаў і адкрыты для новага.

dapamoznik

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *