Беларусы сталі лепшымі ў Еўропе ў экстрэмальным праграмаванні IEEEXtreme!
Каманда Беларускага дзяржаўнага універсітэта стала лепшай у Еўропе ў міжнародным спаборніцтве па экстрэмальным праграмаванні IEEEXtreme. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ сталі лепшымі ў Еўропе, а ў свеце занялі трэцяе месца. Яшчэ дзве каманды з Белдзяржуніверсітэта заваявалі 11-е і 15-е месцы. Усяго ў спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 1,5 тыс. каманд з 65 краін.

Спаборніцтва IEEEXtreme праводзіцца адначасова па ўсім свеце з выкарыстаннем Інтэрнэту. Арганізатарам выступае Інстытут інжынераў па электратэхніцы і электроніцы (IEEE). Гэтая найбуйнейшая міжнародная прафесійная арганізацыя была заснавана ў 1884 годзе. Цяпер яна аб’ядноўвае больш за 450 тыс. спецыялістаў, у тым ліку больш за 80 тыс. студэнтаў.

Паводле belta.by

ieee-xtreme

[supsystic-social-sharing id="1"]