Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

Пачаў працу Crisisby – сайт прысвечаны крызісу ў Беларусі

Новы сайт – гэта ітэрактыўная пляцоўка для народнага маніторынгу крызісных з’яў у Беларусі.

Даслаць паведамленне на сайт crisisby.net можа кожны, для гэтага не трэба ні рэгістравацца, ні звязвацца з рэдактарамі. Дарэчы, рэдактараў у Crisisby няма, інфармацыя паступае непасрэдна ад грамадзян. Новыя паведамленні аўтаматычна фіксуюцца на інтэрактыўнай мапе (у выглядзе кропак) і сістэматызуюцца па катэгорыях (дэфіцыт, працоўная міграцыя, звальненні, вулічныя акцыі, страйкі, смеху варта і іншае).

Гэтую мапу можна размясціць на любым іншым сайце Мапа будзе аўтаматычна папаўняцца і абнаўляцца.

Дадаць паведамленне можна запоўніўшы форму на сайце, даслаўшы e-mail ([email protected]) ці SMS (+37065279366) альбо твіт з хэштэгам #crisisby. Паведамленне з’явіцца на мапе і ў ленце паведамленняў адразу пасля прэмадэрацыі. Мадэратары могуць пазначаць атрыманую інфармацыю як верыфікаваную ці не, у залежнасці ад таго, ці ёсць у паведамленні спасылкі на першакрыніцу, фота, відэа, кантакты. Таксама на сайце з’яўляюцца навіны, што тычацца эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне, з розных інтэрнэт-крыніц і навінавых парталаў.

Пры жаданні карыстальнікі сайта могуць падпісацца на абнаўленні, звязаныя з з’яўленнем новых кропак на мапе ў зададзеным імі радыюсе.

На сайце ёсць дадатковы сервіс – “Народны барометр коштаў”, заснаваны на паведамленнях карыстальнікаў наконт змянення коштаў на асноўныя тавары. Кожны інтэрнэт-карыстальнік можа даслаць кошт на тавар, і ён адлюструецца на інтэрактыўнай мапе коштаў Беларусі.

Сайт можна чытаць па-руску, па-беларуску і па-ангельску.

Заходзьце на сайт сюды.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *