Музыка

“РОдниК” прэзентуе свой новы альбом

3 снежня ў легендарным ДК “Чыгуначнікаў” берасцейскі гурт РОдниК прэзентуе свой дэбютны альбом пад назвай “Мне ль выбирать…”

Пачнецца мерапрыемства а 17:00 гадзіне. Канцэрт будзе складацца з 3 частак:

  1. Прэзентацыя песень альбома гурта ” РОдниК”
  2. Антракт, выступ гурта “Гардэроб” (г.Камянец)
  3. “РОдниК” зыграе песні, якія не ўвайшлі ў альбом, а пасля некалькі твораў гурта “Кіно”.

Пасля канцэрту ў аматараў гурта “РОдниК” будзе магчымасць набыць дыск з запісам новага альбома.

Уваход будзе каштаваць 20.000 рублёў. Квіткі будуць прадавацца толькі на ўваходзе.

Пазнаёміцца з творчасцю “РОдниКа” можна на афіцыйным сайце і Укантакце.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *