Двухдзённы семінар “У мэтах устойлівага развіцця: лепшая практыка маркетынгу і дызайну” пройдзе ў Мінску 23 і 30 лістапада 2011 года.

Падчас семінару ўдзельнікі не толькі атрымаюць практычныя веды ў галіне маркетынгу і дызайну, але і даведаюцца шмат  карысных і цікавых рэчаў з галіны ўстойлівага развіцця. А таксама, ў выніку каманднай працы змогуць рэалізаваць уласны рэкламны праект.

Да удзелу запрашаюцца студэнты спецыяльнасцяў маркетынг і дызайн, а таксама сумежных спецыяльнасцяў. Вітаецца веданне графічных рэдактараў.

Удзел у семінары бясплатны. Пачатак заняткаў у 10:00.

Да удзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе да 15 лістапада па адрасе: [email protected]

Для кантактаў:
Алена Галамазава, тел.: +375 44 516 20 78;
Кацярына Осіпава, тел.: +375 29 168 31 80;
Васіль Санковіч, тел.: +375 29 633 42 34.

Паводле http://adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]