З 1 лістапада на 25% падвысілася плата за навучанне ў Берасцейскім дзяржуніверсітэце ім. А.С. Пушкіна.Кіраўнік ВНУ Мечыслаў Часноўскі кажа, што падвышэнне адбудзецца ў два этапы. Разам з тым рэктар не прагназуе колькі навучэнне будзе каштаваць у канцы вучэбнага году.

«Гэта залежыць ад фінансава-эканамічнай сітуацыі ў краіне. Рызыкну толькі выказаць здагадку, што гэта было не апошняе падвышэнне», кажа Мечыслаў Часноўскі.

У гэту восень кошты адзін раз ужо выраслі: дзённае аддзяленне — 4,3-4,9 млн рублёў, завочнае — 1,45-1,675 млн руб.  Адбылося гэта 1 верасня.

Паводле «Брестская Газета».

БрГУ имени А.С. Пушкина

БрГУ имени А.С. Пушкина

[supsystic-social-sharing id="1"]