Польска-амерыканскі фонд свабоды, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў на ўдзел у праграме “Study Tours to Poland”.

На стажыроўку ў Польшчу запрашаюцца студэнты з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расейскай Федэрацыі (Брянская вобласць, Калінінградская вобласць, Ленінградская вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Новгородская вобласць).

У праграме “Study Tours to Poland” могуць прыняць удзел студэнты:
• ва ўзросце ад 18 да 21 года (гады нараджэння 1990-1993), якія навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расейскай Федэрацыі (Брянская вобласць, Калінінградская вобласць, Ленінградская вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Новгородская вобласць) і з’яўляюцца грамадзянамі гэтых краін;
• з высокімі паказчыкамі паспяховасці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.

Кандыдаты павінны да 30.11.2011 г. даслаць заяўку на ўдзел у праграме.

Заяўка кандыдата складаецца з:
• запоўненага фармуляра заяўкі (онлайн),
• залучаных файлаў: рэкамендацыйнага ліста, ксеракопіі пашпарта ксеракопіі заліковай кніжкі, заява кандыдата аб тым, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме Study Tours to Poland (у адпаведнасці з узорам).

Фармуляр заяўкі

Заява кандыдата аб тым, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме«Study Tours to Poland» i Study Visit in Gdynia (Узор)

Інструкцыя да рэкамендацыйнага ліста

Выдаткі па ўдзеле ў праграме “Study Tours to Poland” для студэнтаў

Выдаткі на пражыванне і харчаванне

Арганізатары праграмы бяруць на сябе выдаткі па пражыванню і харчаванню на тэрыторыі Польшчы падчас візіту.

Выдаткі па праграме
Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візіту.

Візавыя выдаткі
Удзельнікі атрымаюць запрашэнні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу. Арганізатары не звяртаюць прамежных коштаў, звязаных з атрыманнем візы, як, напрыклад, кошты даезду да консульства.
Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхаванне для атрымання ўяздной візы ў Польшчу.

Выдаткі на праезд
Удзельнікі праграмы “Study Tours to Poland” для студэнтаў бяруць на сябе частку выдаткаў, звязаных з паездкай у Польшчу:
a) паездка ў Польшчу
• удзельнікам вернуць частку выдаткаў, звязаных з паездкай у Польшчу сродкамі міжнароднай камунікацыі ў сувязі з удзелам у візіце ў рамах “Study Tours to Poland” для студэнтаў у форме агульнай сумы. Памер гэтай сумы для асобных удзельнікаў налічваецца ў залежнасці ад той вобласці, у якой знаходзіцца вну, дзе вучыцца ўдзельнік (глядзі “Зоны”). Удзельніку вернуць сродкі (агульную суму) на падставе арыгіналаў білетаў пасля прыезду ў Польшчу.
• Выдаткі на праезд па Польшчы сродкамі рэспубліканскай камунікацыі па тэрыторыі Польшчы (сродкамі грамадскага транспарту: цягнік, аўтобус) вяртаюцца аператарам падчас візіту. Сродак перамяшчэння па тэрыторыі Польшчы акрэслівае арганізатар візіту.

Удзельнікі з Беларусі атрымліваюць агульную даплату да выдаткаў на праезд у Польшчу ў памеры 100 злотых. 

б) Вяртанне з Польшчы
Выдаткі, звязаныя з выездам з Польшчы сродкамі міжнароднай камунікацыі бярэ на сябе арганізатар візіту. Ён купляе білеты на тэрыторыі Польшчы.

Падрабязней на сайце studytours.pl

 

 

Poland


[supsystic-social-sharing id="1"]