Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

“Адкрый для сябе Вільню!”

Моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” запрашае  вучняў 10-11 класаў беларускіх школ  да ўдзелу ў культурна-адукацыйным праекце “Адкрый для сябе Вільню!” (Discover Vilnius!)

Удзельнікам праекта прадставіцца магчымасць наведаць перадкалядную Вільню, пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай Літвы, а таксама наведаць адукацыйныя інстытуцыі Вільні і проста файна прабавіць час.

16 снежня (пятніца) ўдзельнікам праекта прапануецца сустрэцца са сваімі аднагодкамі з літоўскай школы, пазнаёміцца з літоўскай мовай і літоўскай гісторыка-культурнай спадчынай праз удзел ва ўнікальнай экскурсіі па Старым Горадзе Вільні.

17 снежня (субота) ўдзельнікі праекта пазнаёмяцца з адукацыйнымі магчымасцямі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, здолеюць паўдзельнічаць у лекцыях і семінарах гэтай вышэйшай навучальнай установы. У той самы дзень прапануецца наведаць чароўны зімовы Тракайскі замак, рэзідэнцыю князёў Вялікага Княства Літоўскага.

Падрабязней глядзіце тут.


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *