На днях адбылося паседжанне ў гарвыканкаме, дзе разглядалі зварот кампаніі «За вела-Брэст» прапановы вела-клуба Кола-бок.

У паседжанні ўдзельнічалі прадстаўнікі гарвыканкама, адзела спорта і турызма, галоўны архітэктар Берасця, прадстаўнікі камунальных служб, будаўніцтва, ДАІ. Таксама ўдзел у паседжанні прыняў каардынатар кампаніі «За Вела-Брэст», арганізаванай ААР «Дзедзіч», Уладзімір Красько.

На паседжанні была разгледжана мапа будучых роварных «артэрый » горада, якія звяжуць усе мікрараёны з цэнтрам і існуючымі роварнымі дарожкамі. Прысутныя мелі магчымасць уносіць свае прапановы па развіццю роварнага руху, рабіць заўвагі .

У асноўным перасоўванне на роварах запланавана па тратуарах з выдзяленнем колерам паласы для роварыстаў.

Першы этап рэалізацыі плана — разметка гэтай мапы ў горадзе па дарогах і тратуарах і звядзенне пад нуль бардзюрных камней. Акрамя таго, з’яўленне роварных парковак у месцах масавага знаходжання людзей (дарэчы, сюды патрапяць універы і школы).

«Вынікі паседжання ўнушаюць «асцярожны аптымізм», — кажа Уладзімер Красько. — «Склалася ўражанне, што гарадскія ўлады зацікаўленны ў развіцці роварнага руху. Шкада, што тэрміны рэалізацыі першага этапа развіцця запланаваны да 2015 года. Але, безумоўна, станоўчым вынікам з’яўляецца тое, што мерапрыемствы запланаваны і працэс пайшоў».

Наперадзе разгляд прапаноў да генплана горада пададзенных кампаніяй «За вела-Брэст!»

[supsystic-social-sharing id="1"]