Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

Як у Берасці змагаюцца з павышэннем кошту за праезд

Праблем, якія стаяць перад аўтапаркам, сёння шмат. І ў першую чаргу – гэта праблема фінансавая. Увогуле яна комплексная і адбіваецца на ўсіх сферах дзейнасці. А пасажыры цяпер яе пачалі яшчэ больш ўскладняць.

    Берасцейскія транспартнікі незадаволеныя салідарнасцю пасажыраў, якія сумніўным чынам «эканомяць», займаючыся незаконнай перадачай талонаў з рук у рукі,паведаміў прэс-службе БК начальнік планава-эканамічнага аддзела аўтапарка № 1 Ігар Лабада.

Трэба адзначыць, што кожны месяц  страты аўтапарка з-за гэтага складаюць прыкладна 60-80 млн. рублёў,дадаў  Ігар Лабада.

За 60 млн. рублёў  можна набыць 75 000 квіткоў. І, калі вышэй сказаныя словы  начальніка планава-эканамічнага аддзела аўтапарка  адпавядаюць рэчаіснасці, то за дзень пасажыры павінны перадаць квіткі ўваходзячым 2 500 разоў. А гэта мала верагодна.

А калі гэта так, то ўсё роўна пасажыры працягваюць вінаваціць ва ўсім адміністрацыю аўтапарка:

–    31 кастрычніка  на некаторых з прыпынкаў немагчыма было набыць талончыкі.  Верагодна абумоўлена гэта чарговым ростам коштаў за праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Усе квіткі былі раскуплены загадзя. Некаторыя набывалі па некалькі дзесяткаў, спрабуючы такім чынам зэканоміць у будучыні. І толькі дзякуючы “акцыі” перадачы талонаў з рук у рукі, шмат пасажыраў змаглі праехаць ”не парушыўшы” закон.

У Берасці раскупілі талоны за дзень да павышэння коштаў (Фота: euroradio.fm)

Нагадаем,  што з 1 лістапада ў Берасці кошт на праезд у гарадскім транспарце уздымецца з 800 да 1100 рублёў.

Фота: euroradio.fm

1 Comment

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *