Моладзь

Подпісы за бясплатный праезд перададзеныя ў аблвыканкам

Усяго цягам трох тыдняў было сабрана 1840 подпісаў.

Акцыя праводзілася актывістамі Моладзі БНФ і АРР “Дзедзіча”. Мэта акцыі: прасіць мясцовыя ўлады адменіць для студэнтаў плату за праезд у грамадскім транспарце.

Студэнты Берасця – такія ж звычайныя студэнты як і менскія, ім таксама не хапае грошай, да і хадзіць пехатою ўсё ж далекавата. Квіток на аўтобус/тралейбус – 800 рублёў, і гэта лічба  абяцае хутка зноў павялічыцца.

Студэнты падпісваліся ахвотна, некаторыя самі дапамагалі збіраць подпісы. Застаецца спадзявацца, што ўлады пазітыўна паставяцца да студэнцкай ініцыятывы.

Актывіст Моладзі БНФ і АРР "Дзедзіч" з подпісамі ля выканкама

Актывіст Моладзі БНФ і АРР "Дзедзіч" Сяржук Кавалько з подпісамі ля выканкама

Фота: www.svaboda.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *