У Беларусі з 1 лістапада павышаюцца акцызы на алкаголь, тытунёвыя вырабы і дызельнае паліва.

Аб гэтым карэспандэнту паведаміла  Міністэрства фінансаў, каменціруючы ўказ ад 25 кастрычніка 2011 года № 489 «Аб устанаўленні ставак акцызаў на асобныя падакцызныя тавары». Адначасова прызнаецца страціўшым сілу ўказ № 378 ад 30 жніўня бягучага года.

Як адзначылі ў Міністэрстве фінансаў, указ № 489 прадугледжвае павелічэнне ставак акцызаў на гарэлку, каньякі, брэндзі, кальвадос, арыгінальныя алкагольныя напоі, вырабленыя па нетрадыцыйнай тэхналогіі з ужываннем народных рэцэптаў, і лікёра-гарэлачныя вырабы з Br30 тыс. да Br40 тыс. за 1 літр стоадсоткавага спірту ў гатовай прадукцыі, або на 33,3% (рост акцызу на Br2 тыс. у разліку на адну бутэльку гарэлкі). Гэта прадугледжана ў мэтах аднаўлення парытэту цэн на алкагольную прадукцыю з цэнамі на асноўныя харчовыя тавары і скарачэннем на гэтай аснове ўзроўню спажывання тытуню і алкаголю, у тым ліку за кошт скарачэння вытворчасці нізкаякасных спіртных напояў, а таксама для абароны ўнутранага рынку ад несанкцыянаванага вывазу алкагольнай і тытунёвай прадукцыі ў сувязі з усталяваннем ў Беларусі коштаў ніжэй ўзроўню сумежных дзяржаў, падкрэслілі ў Мінфіне.

Указам прадугледжваецца таксама павелічэнне ставак акцызаў на віна пладовыя мацаваныя ардынарныя ў 2 разы да Br32 тыс. (рост акцызу на Br2016 ў разліку на адну бутэльку віна). Пры гэтым стаўка акцызу на віна пладовыя мацаваныя марачныя палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі ўстаноўлена на ўзроўні 50% ад стаўкі акцызаў на віна пладовыя мацаваныя.

Стаўка акцызаў на піва павышаецца з Br1 тыс. да Br1330 за літр гатовай прадукцыі, або на 33,3% (рост акцызу на Br165 рублёў у разліку на адну бутэльку піва аб’ёмам 0,5 літра). Акрамя таго, прадугледжана павелічэнне ставак акцызаў на іншыя віды алкагольнай прадукцыі.

Што тычыцца тытунёвых вырабаў, то з 1 лістапада прадугледжана павелічэнне стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы ніжэйшага коштавага дыяпазону з Br15 310 да Br17 тыс., або на 11,1%, сярэдняй — з Br40 тыс. да Br45 тыс., або на 12,5 %, і вышэйшай — з Br60 тыс. да Br65 тыс., або на 8,3%.

«Гэта мера дасць магчымасць захаваць на неабходным узроўні рэнтабельнасць вытворчасці тытунёвых вырабаў пры захаванні дзеючых цэн», — падкрэслілі ў Міністэрстве фінансаў.

Паводле belta.by 

 

pavishenne cen

[supsystic-social-sharing id="1"]