Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Самы страшны WEEKEND года ў Берасці: Частка 1

Ведзьм, вампіраў, эльфаў і чараўніц, прывідаў і тролей, рыцараў і прынцэс – у такіх і многіх іншых абліччах можна будзе сустрэць людзей у Берасці 29 кастрычніка.

Кельцкі каляндар дзяліў год на дзве часткі – цёмную, якая пачыналася ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада, і светлую. У ноч пераходу з светлай частцы года ў цёмную, па старажытных павер’ям, цёмныя сілы выбіраліся на паверхню зямлі, і тых, хто не змог схавацца ад іх, забіралі з сабой. Таму ў такую ноч прынята насіць касцюмы міфічных істот, чараўнікоў і монстраў.

І калі Вы жадаеце, каб у гэтую ноч паскуддзе абыйшло Вас бокам, прыняўшы за сваіх, далучайцеся да святочных мерапрыемстваў у горадзе над Бугам.

У клубе CITY з 18:00 да 21.00 Вас чакаюць містычная атмасфера, выдатная музыка, конкурсы і многае іншае.

Уваход ў касцюмах будзе каштаваць 8.000 рублёў, без касцюмаў 10.000 рублёў.

А вось у NIGHT CLUYB ZIO PEPE  з 23:00 29 кастрычніка да 5:00 30 кастрычніка можна правесці ноч страху зусім бескаштоўна. Для гэтага Вам патрэбна толькі прыйсці ў адпаведным касцюме.

Аматары цяжкай музыкі  гэты дзень змогуць правесці ў рок-кафэ. Там прадставіць сваю музычную праграму берасцейскі гурт WOLFSHADE .
Спецыяльны  госць з Менска RestArt пасля прэзентуе новы ЕР. Пачнецца канцэрт а 17:00 гадзіне. Квіток каштуе 25.000 рублёў.

Засталося ўжо менш за 70 гадзін, каб вырашыць: як правесці самы страшны WEEKEND 2011 года. Таму спяшайцеся.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *