Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Замежжа

Стартаваў міжнародны фотаконкурс «Залатая Чарапаха»

Стартаваў  міжнародны найбуйнейшы фестываль прыроднай фотаздымкі «Залатая Чарапаха». Гэта адна з самых магутных, дзейсных і папулярных эколага-асветніцкіх акцый у свеце.
Фотаконкурс дае магчымасць аўтарам любога ўзросту і месцазнаходжання прадставіць на суд журы і шырокай грамадскасці свае працы, звязаныя з прыроднай тэматыкай.

Фотаздымкі могуць быць прадстаўлены ў 12 намінацыях: «Звяры», «Птушкі», «Мікрасвет», «Падводны свет», «Іншыя жывёлы», «Партрэт жывёлы», «Магія раслін», «Гармонія жыцця», «Чалавек і прырода» , «Пейзаж», «Мастацтва прыроды», «Фотарасказ». Для юных фатографаў прадугледжаны моладзевыя намінацыі.

Пераможцы намінацый і лаўрэаты конкурсу атрымаюць спецыяльныя прызы ад арганізатараў. Агульны прызавы фонд складзе 1 500 000 расейскіх рублёў.

Па выніках конкурсу будуць адабраны каля 200 лепшых фотаздымкаў, якія адправяцца ў выставачнае турнэ па розным краінам свету.

Дэдлайн 30 кастрычніка. Умовы ўдзелу чытайце на афіцыйным сайце конкурсу: www.animalphoto.ru

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *