Музыка

Канцэрт у стылі пост-хардкор пройдзе ў Берасці

Пасля доўгіх тураў па самых розных краінах, Helia дабярэцца і да Берасця. 26 кастрычніка ў  клубе City можна будзе ў жывую ўбачыць малады, але ўжо безумоўна зарэкамендаваўшы сябе гурт з Італіі і адчуць моц еўрапейскага пост-хардкора.

У гэтым канцэрце італьянскіх гасцей падтрымаюць такія берасцейскія каманды як PLASTIC ANGELS OF SEPTEMBER і PAINGANG. Гэтыя гурты ўжо паспелі зарэкамендаваць сябе, як адны з якасных маладых цяжкіх гуртоў Берасцяі.

На сцэну клуба City  выйдзе так сама і THE FRAIZ – гурт які знайшоў сябе, на сённяшні дзень, у такіх плынях як: індзі, брыт і дэнс, з доляй альтэрнатывы і іншых сучасных стыляў. Менавіта ён перамог  ў 2009 годзе на абласным фестывалі Залатая Восень.

Моц і шквальная энергетыка італьянскіх гасцей і 100% аддача цэлай плеяды таленавітых берасцейскіх каманд – вось тое, што чакае вас на канцэрце.

Мерапрыемства пачнецца а 18.00 гадзіне. Кошт квіткоў 50.000 – 60.000 тысяч рублёў. Набыць квіткі можна ў Гасцінцы, ці атрымаць патэлефанаваўшы па адным з нумароў + 375 29 722 68 15+ 375 33 663 08 08, + 375 25 533 30 74

Фота: www.tele-club.ru

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *