Першы беларускага “Бульбамуві” адбудзецца ў Варшаве з 22 па 23 кастрычніка.

На фестывалі будуць прадэманстраваныя новыя і вельмі цікавыя кінастужкі маладога беларускага кіно. Большасць фільмаў была змантаваная на прафесійныя камеры простымі аматарамі і новымі таленавітымі беларускімі творцамі.

Кінапрагляд будзе падзелены на некалькі блокаў. Пасля прагляду адбудуцца дыскусіі з удзелам польскіх і беларускіх кінакрытыкаў, аўтараў і гледачоў. Галоўнай тэмай абмеркавання будзе пытанне пра тое, як зрабіць беларускі фільм канкурэнтаздольным на міжнародных кінафестывалях.

У праграме – фільмы беларускіх незалежных кінематаграфістаў, у тым ліку культавая і заўсёды актуальная стужка «Здарэнне з пацаном», створаная анархістамі з Навінак. Таксама будуць прадстаўленыя найлепшыя дакументальныя стужкі незалежнага тэлеканала “Белсат TБ”, такія як “Aсколкі і Свята на нашай вуліцы”. Рэтраспекцыі дакументалісткі Галіны Aдамовіч (“Затрыманае ў часе Палессе”), рэжысёра Aндрэя Kудзіненкі, аўтара забароненага фільма «Aкупацыя. Mістэрыі», і прэзентацыя вытворчасці “Беларусьфільма”.

Адзін з найбольш цікавых фільмаў фэсту “Дом”, створаны маладым беларускім рэжысёрам Арцёмам Лобачам. Глядзець тут

Сама ідэя гэткага фэсту сама па сабе ўнікальная. вельмі ізаляваная краіна ад заходняга свету і не спрыяе росквіту беларускае культуры, як у музыцы так і ў кіно. Тым ня менш, маладыя таленты не чакаюць і не спадзяюцца на тое, што беларускія ўлады адумаюцца і пачнуць падтрымліваць і прасоўваць беларускую культуру, замест расейскай. Менавіта таму яны разлічваюць толькі на сябе і тым акурат і даказваюць, што на эўрапейскае прасторы ёсць годнае месца для беларускае музыкі і кіно, якія зрэшты ня горшыя, а мо нават і лепшыя за іншыя.

Запрашаем на “Бульбамуві-2011”!  Запрашэнне.

Bulbamovie/Бульбамуві