Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Музыка

FINISTERRE прыедзе з канцэртам у Берасце

15 лістапада ў Берасці адбудзецца чарговы рок-канцэрт. На гэты раз горад над Бугам наведае гурт FINISTERRE з Нямеччыны.

Назва гурта пайшла з лацінскага ‘finis terre’, што азначае “канчатковая зямля”. Яно было абрана, каб выказаць намер гурта разбурыць музычныя мяжы ствараючы кампазіцыі без творчых абмежаванняў. У канцы мінулага стагоддзя Finisterre быў ў цэнтры адраджэння міжнароднага прагрэсіўнага рока, вырабляючы музыку, якая з’яўлялася не проста настальгіяй па залатым гадам жанру, але і ўносіла новыя разнастайныя павевы і новае ўтрыманне ў прагрэсіўную рок музыку.

Акрамя  FINISTERRE на канцэрце сыграюць I Know (Менск), Lenkin.hop (Менск), Despierta (Гародня), PAINGANG (Берасце), RESPIRATOR  (Берасце).

Квіток будзе каштаваць 20 000 рублёў. Месца дзе пройдзе мерапрыемства, якое пачнецца а 18-й гадзіне, будзе вядома крыху пазней і абавязкова пра гэта будзе напісана  на сайце dzedzich.org і УКантакце.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *