Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

Стыпендыі ўзрастуць на 65%

Навучэнцам і студэнтам у Беларусі з 1 лістапада будуць устаноўлены штомесячныя даплаты ў памеры 65% ад стыпендыі. Гэта павінна  захаваць узровень даходаў асоб, якія атрымліваюць адукацыю, і забяспечыць іх сацыяльную абарону.

Адпаведны ўказ № 460 “Аб аказанні дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі навучэнцам” падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка, паведамляе прэс-служба БЕЛТА.

Указам прадугледжваецца ўстанаўленне штомесячных даплат да стыпендый, прызначаным ў адпаведнасці з заканадаўствам (акрамя стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі).

Для аспірантаў і дактарантаў штомесячная даплата будзе ўстаноўлена ў памеры 30% ад стыпендыі.

Указ уступае ў сілу з 1 лістапада 2011 года.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *