Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Берасцейская ЖКГ найлепшая (ФОТА-ФАКТ)

Як адзначыў намеснік генеральнага дырэктара Берасцейскай абласной ЖКГ  Генадзь Герэзо, жыллёвы фонд Берасцейскай вобласці гатовы да пачатку ацяпляльнага сезона, але студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна пакуль у гэта не вераць.

Дакладней не вераць у гэта тыя студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце на вуліцы Дзяржынскага. Менавіта яны ўжо пяць тыдняў жывуць без гарачай вады (аплата не паменшылася!), а на прылягаючай да інтэрната тэрыторыі нібыта ўвесь час ідуць рамонтныя работы.

8 чалавек назірае, 1 працуе

8 чалавек назірае, 1 працуе

"Эліта" Берасцейскай ЖКГ

"Эліта" Берасцейскай ЖКГ

Рамонтныя работы на вул. Дзяржынскага

Рамонтныя работы на вул. Дзяржынскага

10 чалавек назірае, 1 працуе

10 чалавек назірае, 1 працуе

– З 13-га кастрычніка пачалася падача цяпла ў дзіцячыя сады, школы, бальніцы, дамы састарэлых, музеі і архівы Берасцейскай вобласці. 15 кастрычніка ацяпленне павінны ўключыць ва ўсіх установах вобласці, якія адносяцца да катэгорыі першачарговых спажыўцоў цяпла, – дадаў Генадзь Герэзо.

Засталося менш за 20 гадзін да выканання абяцання намесніка генеральнага дырэктара Берасцейскай абласной ЖКГ, і калі яно споўніцца – працаўнікоў Берасцейскай ЖКГ можна лічыць лепшымі не толькі ў краіне, але і ў свеце. А жыхарам інтэрната застаецца толькі чакаць і верыць у лепшае.

Рамонтныя работы на вул. Дзяржынскага

Рамонтныя работы на вул. Дзяржынскага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *