12 кастрычніка ў Берасці на памыйніцы знайшлі трупік нованароджанага дзіцяці…

Як паведаміў БелаПАН следчы следчага аддзела пракуратуры Берасцескай вобласці Андрэй Хадор, у абласным цэнтры на смеццеперапрацоўчым заводзе сярод бытавых адходаў быў знойдзены труп нованароджанага хлопчыка.

Цела немаўля на стужцы транспарцёра ў цэху сартавання смецця 12 кастрычніка прыкладна ў 9.00 ўбачыла адна з работніц прадпрыемства. Колькі немаўля там праляжала і якім чынам патрапіла — пакуль невядома.

У нованароджанага выяўленыя прыкметы гвалтоўнай смерці. Ці то ўдушша, ці нешта іншае… Прычына гібелі немаўля пакуль ўстанаўліваецца.

«Не выключана, што нованароджанага маглі кінуць у смеццевы кантэйнер ў адным з раёнаў Берасця. Пасля чаго смеццезбіраючая машынай разам з іншым смеццем прывезла яго на гэты завод», — адзначыў Хадор.

Следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці праводзіць праверку па факце смерці немаўля.

Як можна так паступіць з родным чалавечкам, такой мілай і безабароннай істотай? Вось так жорстка і бесчалавечна паступаюць некаторыя людзі… Не, гэта не людзі, а нячулыя жывёлы!

Паводле http://virtual.brest.by

baby

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

Дадаць каментарый