Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
ГрамадстваЕўраклуб

Брытанскія студэнты горш замежнікаў ведаюць ангельскую мову

Замежныя студэнты ведаюць ангельскую мову лепш, чым студэнты самой Брытаніі.


Студэнты-брытанцы горш ведаюць ангельскую мову, чым іх суседзі па аўдыторыях, якія прыехалі ў Вялікабрытанію з іншых краін. Да такой высновы прыйшоў выкладчык Імперскага каледжа ў Лондане Бярнард Лэмб (Bernard Lamb).

Лэмб прааналізаваў пісьмовыя працы студэнтаў старэйшых курсаў сваёй навучальнай установы і выявіў, што найлепшае веданне ангельскай мовы прадэманстравалі не студэнты-брытанцы, для якіх ён з’яўляецца родным, а навучэнцы з Брунея і Сінгапура. У працах студэнтаў-замежнікаў змяшчаецца значна менш арфаграфічных і пунктуацыйных памылак, і яны радзей няправільна ўжываюць словы.

Імперскі каледж у Лондана ўваходзіць у спіс найбольш прэстыжных навучальных устаноў свету, і паступіць у яго могуць толькі студэнты-брытанцы, якія атрымалі на выпускных іспытах у школах вышэйшыя балы па ангельскай мове.

Паводле слоў аўтара даследавання, прабелы ў веданні ангельская мовы дэманструюць не толькі студэнты, усё сваё жыццё пражылі ў Вялікабрытаніі, але і замежнікі, якія выраслі ў краіне. «Вучні заканчваюць брытанскія школы і не атрымліваюць базавых ведаў аб граматыцы і пунктуацыі”, – заявіў Лэмб.

У бліжэйшым нумары часопіса Каралеўскага навуковага грамадства – Quest – Лэмб мае намер апублікаваць пералік найбольш тыповых памылак, выяўленых ім у пісьмовых працах сваіх студэнтаў. Такім чынам ён мае намер прыцягнуць увагу брытанскага ўрада да сітуацыі ў сістэме школьнай адукацыі.

У працах студэнтаў-брытанцаў найбольш часта сустракаюць наступныя памылкі: «effect» замест «affect», «sun» (сонца) замест «son» (сын), «bean» (бабы) замест «been» (быў), а таксама «holy cheese» (святы сыр) замест «a cheese with holes» (сыр з дзіркамі).

Вось такія мы разумныя 😉

Паводле intstudy.ru

 

students

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *