Вяслярны канал у Берасці адпавядае самаму высокаму міжнароднаму ўзроўню «А». Аб гэтым заявіў старшыня тэхнічнага камітэта па спрынце ў веславанні на байдарках і каноэ Франк Гарнер.

Дэлегацыя Міжнароднай федэрацыі каноэ ўжо амаль тыдзень знаходзіцца ў Беларусі. Мэтай прыезду з’яўляецца інспекцыя вяслярных каналаў, пацверджанне іх ступені гатоўнасці да правядзення спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню.

Члены дэлегацыі змаглі ацаніць яго тэхнічную аснашчанасць, інфраструктуру. Цяпер берасцейскі вяслярны канал можа прэтэндаваць на правядзенне этапаў кубкаў Еўропы і свету, міжнародных чэмпіянатаў сярод юніёраў (узрост да 18 гадоў), моладзі (да 23 гадоў), а таксама мужчын і жанчын.

Пры гэтым самым слабым месцам Берасця для правядзення спаборніцтваў такога ўзроўню Франк Гарнер адзначыў адсутнасць авіязносін з еўрапейскімі краінамі.

Паводле: БЕЛТА

Фота: mst.by

Вяслярны канал у Берасці

Вяслярны канал у Берасці

[supsystic-social-sharing id="1"]