Абвешчан  восьмы рэспублiканскi конкурс школьных каманд на веданне Еўрапейскага Звязу.

Клуб еўрапейскіх настаўнікаў і ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях АМО (Чэхія) і ПАГА “Рух “За Свабоду” арганізуюць восьмы рэспублiканскi конкурс школьных каманд на веданне Еўрапейскага Звязу.

Запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?» адрасавана ў першую чаргу настаўнікам, зацiкаўленым у актуалiзацыi ведаў аб культурна-гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы.

Конкурс 2011 года будзе прысвечаны 20-годдзю Вышаградскай групы.

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурсу і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала можа быць выкарыстана настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваей краіны.

Жадаючыя паўдзельнічаць у конкурсе “Што я ведаю пра Еўропу?” мусяць да 21 кастрычніка 2011 г. даслаць выкананые заданні адборачнага тура (спампаваць заданні можна тут) на электроны адрас [email protected], а таксама пазначыць:
Мясцовасць
Навучальную ўстанову
Кіраўніка каманды
Узрост удзельнікаў каманды
Кантакты (мабільны тэлефон і е-mail)

Конкурс 2011 года будзе праходзiць у два этапы: паўфінал (пісьмовы адборачны тур) і фiнал (камандная гульня з удзелам 3-х пераможцаў паўфіналу).

Каманды-пераможцы адборачнага тура конкурсу “Што я ведаю пра Еўропу?” (яны будуць вызначаны не пазней за 25 кастрычніка) паедуць на фінальную гульню ў Вільню. Фінал конкурсу плануецца на апошнія выходныя лістапада альбо першыя выходныя снежня.

Усе выдаткі (праезд у Вільню і назад, пражыванне, харчаванне, культурная праграма) нясуць арганізатары. Удзельнікі фіналу павінны мець пашпарт, выданы не пазней 2003 года, які мае не менш за 3 свабодныя старонкі. Фіналісты атрымаюць памятныя падарункі. Усе каманды-удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы.

З ГІСТОРЫИ КОНКУРСУ:

Першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы прайшло ў 2004 годзе. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай сярэдняй школы.

У 2005 годзе конкурс праходзiў у два этапы: рэгiянальныя паўфiналы і фiнал у Мiнску. Пераможцам конкурсу стала каманда Расонскай СШ iмя П.Машэрава.

У 2006 годзе тытул пераможцаў па выніках паўфіналаў і фіналу перайшоў да каманды Славянскай гімназіі з Бабруйску.

У 2007 годзе конкурс праходзiў у адзiн этап, пераможцам якога стала каманда Еўраклуба «Дзе я?» (г. Ліда).

У 2008 годзе конкурс зноў праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) — пісьмовы тэст, другі тур (фінал) — камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ўпершыню сталі школьнікі са сталіцы — каманда мінскай СШ № 207.

У 2009 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) — пісьмовы тэст, другі тур (фінал) — камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ў другі раз стала каманда мінскай СШ № 207.

У 2010 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) — пісьмовы тэст, другі тур (фінал) — камандныя спаборніцтва. Пераможцамі стала каманда з Навагрудка “Беларускае кола”.

Каманды-пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.

Паводле  pyx.by

EC

 

[supsystic-social-sharing id="1"]