Новы конкурс эсэ, прысвечаны 25-й гадавіне Дэкларацыі аб праве на развіццё, быў абвешчаны прадстаўніцтвам ААН у Рэспублікі Беларусь і асветніцкай ўстановай «Цэнтр прававой трансфармацыі».

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты ўсіх гуманітарных спецыяльнасцяў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Конкурс накіраваны на падтрыманне агульнай ініцыятывы Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, прысвечанай 25-й гадавіне Дэкларацыі аб праве на развіццё, асноўнымі мэтамі якой з’яўляецца павышэнне ўзроўню дасведчанасці, паляпшэнне разумення і садзейнічанне дыялогу ў галіне правоў на развіццё шляхам правядзення шэрагу мерапрыемстваў і інфармацыйна- асветніцкай дзейнасці.

На адкрыты конкурс прадстаўляюцца творчыя працы аб рэалізацыі права на развіццё ў сучасным кантэксце і яго месцы ў сістэме правоў чалавека ў Рэспубліке Беларусь. Тэма працы вызначаецца удзельнікамі самастойна і павінна адпавядаць асноўнай ідэі конкурсу.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі ад арганізатараў.

Права на развіццё было абвешчана Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый 4 сьнежня 1986 у Дэкларацыі аб праве на развіццё, прынятай рэзалюцыяй 41/128 Генеральнай Асамблеі ААН. У Дэкларацыі гэта права вызначаецца як «неад’емнае права чалавека, у сілу якога кожны чалавек і ўсе народы маюць права ўдзельнічаць у такім эканамічным, сацыяльным, культурным і палітычным развіцці, пры якім могуць быць цалкам ажыццёўлены ўсе правы чалавека і асноўныя свабоды».

Паводле  belta.by

UNO

 

[supsystic-social-sharing id="1"]