Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Вызначаны 7 цудаў Беларусі

Наведвальнікі сайта “Народнай газеты” шляхам інтэрнэт-галасавання вызначылі сем цудаў Беларусі.  2 з іх знаходзяцца на Берасцейшчыне.

У спіс сямі цудаў Беларусі, па версіі чытачоў выдання, увайшлі Белавежская пушча, Бабруйская крэпасць, Берасцейская  крэпасць, касцёл у вёсцы Будслаў, Мірскі замак, возера Нарач, Сафійскі сабор у Полацку. Удзел у галасаванні прынялі сотні тысяч наведвальнікаў сайта з Беларусі, а таксама з-за мяжы.

Выбраная “Цудоўная Сямёрка” выдатна адлюстроўвае нацыянальныя рысы беларусаў. Яны ўсе вартыя звацца цудам, яны ўсе — наша спадчына, наш каштоўны здабытак, наша бясцэннае багацце.

Акрамя гэтага, ў нашай краіне шмат аб’ектаў якія варта наведаць і паглядзець. Таму бярыце сяброў, мапу Беларусі, добры настрой і “шчаслівага Вам шляху”. Гэта, паверце, на шмат цікавей, чым сядзець за кампутарам.

Бабруйская крэпасць
Бабруйская крэпасць
Возера Нарач
Возера Нарач
Касцёл у вёсцы Будслаў
Касцёл у вёсцы Будслаў
Белавежская пушча
Белавежская пушча
Сафійскі сабор
Сафійскі сабор
Берасцейская крэпасць
Берасцейская крэпасць
Мірскі замак
Мірскі замак

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *