15 кастрычніка 2011 года ў Берасці пройдзе мегаэнэргетычны канцэрт міжнацыянальных каЧОвых гуртоў пад назвай БУГаРОК FEST.

На сцэну ДК БЭМЗ, што знаходзіцца на вул. Маскоўская 202 (паміж кафэ Ва-Банк ды Керамінам), выйдзе гурт Kaizen (Масква), музыка якога спалучае сцэнічную распушчанасць з японскай філасофіяй вечнага самаўдасканалення ў жыцці, і цяжкі рыф з лёгкасцю мелодыкі і рэчытатывам ў музыцы.

Сярод гасцей БУГаРОК FESTа можна яшчэ адзначыць гурт Rolliks (Украіна). Гэты гурт здольны стварыць настрой і запаліць любую публіку, разварушыць яе знутры.

Працягнуць канцэрт Vinsent (Менск) — гурт, які спалучае вершы з якаснай музыкай, якія адлюстроўваюць жыццё чалавека ў вялікім горадзе і Sciana (Берасце) – гурт які прадставіць музыку ў стылі эксперыментальнай альтэрнатывы.

Уваход будзе каштаваць 15 000. Квіткі можна набыць ў Гасцінцы ў павільёне 13. Калі вы набудзеце 4 квітка – пяты будзе ў падарунак. Тым у каго Дзень народзінаў на тыдні правядзення мерапрыемства, ўваход будзе вольны.

Пачнецца БУГаРОК FEST, арганізатарам якога з’яўляецца прома-група «Зала чакання«, а 17 гадзіне.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне  +375297273097

P.S. Занадта не апранайцеся — будзе горача! Музыкі Вам абяцаюць!!!

[supsystic-social-sharing id="1"]