Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Студэнты Берасця таксама жадаюць ездзіць бясплатна

З сённяшняга дня актывісты Моладзі БНФ і АРР “Дзедзіч” распачалі збор подпісаў за бясплатны праезд. 12 верасня Менгарвыканкам зацвердзіў рашэнне, якое дазволіла менскім студэнтам ездзіць у грамадскім транспарце без аплаты за праезд. Тады студэнты усіх астатніх гарадоў Беларусі абурыліся – чаму толькі Менск? Студэнты іншых гарадоў таксама адчулі на сабе, так скажам “подых” крызісу. І яны таксама жывуць далёка ад месца вучобы і ім таксама прыходзіцца шмат грошай адкладаць на аўтобус ці тралейбус – каму што больш падабаецца.

Як гаварыцца, калі гара не ідзе да Магамета, то Магамету трэба збірацца да гары. Студэнты Берасця вырашылі напомніць пра сябе – сабраць подпісы і адаслаць іх у гарвыканкам з надзеяй, што што-небудзь можа змяніцца.

Студэнт Сяржук Кавалько, актывіст збору подпісаў, сябра Моладзі БНФ і “Дзедзіча” лічыць, што такой зварот будзе шырока падтрыманы студэнцтвам. 

“Жаданне выступіць са зваротам да ўлад аб праблемах праезду ў Берасце ўзнікла адразу як бесплатны праезд атрымалі менчукі, – кажа Сяржук Кавалько. – Але мы думалі, што магчыма тое ж самае чакае і нас. Калі час прайшоў без змянення сітуацыі, то студэнцтва само вырашыла заняцца зборам подпісаў каб атрымаць такія ж умовы праезду як і ў Менску”.

Усяго плануецца сабраць каля 2000 подпісаў.

Шаноўныя студэнты! Моладзь БНФ і “Дзедзіч” заклікаюць вас далучыцца да збору подпісаў! Спампуйце і раздрукуйце зварот і падпісныя лісты, збярыце подпісы ў сваіх групах і прынясіце іх нам на офіс. Калі няма магчымасці раздрукаваць, прыйдзіце і атрымайце лісты ў офісе. Калі у вас ёсць пытанні ці прапановы пішыце  [email protected] або прыходзьце на офіс “Дзедзіча” (вул. Кірава 60/1).

Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *