Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Фестываль анімацыйных фільмаў у Берасці

Штогод, у верасні месяцы, у Магілёве праводзіцца Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка”. Цяпер і ў жыхароў нашага горада ёсць унікальная магчымасць далучыцца да гэтага свята.

У рамках кінаклуба «Стоп-кадр» адбудзецца паказ шэрагу работ, адзначаных ўзнагародамі на Магілёўскім фестывалі. Сярод іх «Лепшы фільм фестывалю» ГРАН-ПРЫ – мультфільм «Кінематограф» (Польшча, рэжысёр Томек Багіньскі). Гэта той самы аніматар з Польшчы, які стварыў кароткаметражны 3D-фільм «Сабор», намінаваны ў свой час на Оскар.

Багіньскі праславіў родную студыю на ўвесь свет. Яго фільмы адзін за адным атрымлівалі прэстыжныя міжнародныя прэміі. Межы фестываля пастаянна пашыраюцца, у 2011 годзе ў фестывалі прынялі ўдзел 50 анімацыйных студый з 20 краін свету (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Грузія, Іран, Казахстан, Канада (упершыню), Кітай, Латвія, Літва, Польшча, Расея, Узбекістан, Украіна, Францыя, Чэхія, Эстонія).

Фестываль пачнецца 30 верасня ў кінавідэацэнтры «1 Мая» а 20.00 гадзіне. Кошт квітка сімвалічны – 2 800 рублёў (каля 0,3$).

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *