У правядзенні марша супраць гвалтоўных знікненняў Берасцейскаму праваабаронцу адмовілі, але не забаранілі. Таму запланаванае раней мерапрыемства магчыма і адбудзецца.

Падставай для адмовы паслужыла тое, што арганізатар не прыклаў да сваёй заяўкі дамовы з міліцыяй, хуткай дапамогай і камунальнымі службамі. А ў адпаведнасці з рашэннем Берасцейскага гарвыканкама ад 30 чэрвеня 2011 года №1210 «Аб масавых мерапрыемствах у Берасці» наяўнасць вышэйзгаданых дамоў абавязкова.

Як паведамляе БГ, Раман Кісляк мае намер абскардзіць адказ гарвыканкаму ў Берасцейскі аблвыканкам і абласному пракурору.

Нагадаем, што акцыя запланавана на 30 верасня з 17:00 да 18:00 на пешаходнай частцы бульвару Касманаўтаў дзеля прыцягнення ўвагі грамадскасці да фактаў гвалтоўных знікненняў ды іншых парушэнняў права на свабоду і асабістую недатыкальнасць падчас затрыманняў у Берасці.

[supsystic-social-sharing id="1"]