Таварыства «Зялёная сетка» запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў далучыцца да акцыі «Рухай планету!», якая пачнецца 24 верасня ў нашай краіне.

У рамках акцыі ўсе, хто лічыць, што дзяржава павінна больш адказна паставіцца да праблемы кліматычных змяненняў і скарачаць выкіды парніковых газаў у атмасферу, будуць актыўна перасоўвацца з мінімальным шкодай для навакольнага асяроддзя: пешшу, бегам, на роварах і г.д.

Арганізатары і ўдзельнікі акцыі «Руху планету» выступаюць за зніжэнне Беларуссю выкідаў парніковых газаў і адмову ад планаў па асушэння балот.

У гэтым годзе эмблемай акцыі ў Беларусі стануць коні, бо рух на іх не толькі па-экалагічнаму бяспечны, але і вельмі прыемны і нават карысны як малым, так і дарослым.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Ганны Сакалоўскай, прэс-сакратару Зялёнай сеткі па тэл. 80295516178 або па электроннай пошце [email protected].

[supsystic-social-sharing id="1"]