22 верасня 2011 года а 16:00 гадзіне ў рамках акцыі «Дзень без аўтамабіля»ў Берасці стартуе велапрабег пад дэвізам: «Мы за бяспечныя дарогі».

Пра гэта паведамляее рэгіянальны партал «Виртуальный Брест«. Раварысты праедуць па маршруце: Мемарыяльны  комплекс «Берасцейская  крэпасць — герой!» — праспект Машэрава — вуліца Маскоўская — вуліца Гаўрылава — вуліца Ленінградская — спартовы комплекс «Вікторыя».

На стаянцы каля  СК «Вікторыя» будзе праводзіцца пазначэнне ровараў светазваротнымі стужкамі.

На мерапрыемства запрашаюцца ўсё жадаючыя прыняць удзел у велапрабегу і пазначыць свае ровары светазваротнымі элементамі.

Фота: noc.by

[supsystic-social-sharing id="1"]