Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

Берасцейцы не гатовы да Народнага сходу

У Берасці, як і ў іншых гарадах Рэспублікі Беларусь 8 кастрычніка адбудзецца Народны сход, дзе абмяркуюць сітуацыю ў краіне. Але жыхары горада яшчэ не гатовы для гэтага.

Пра гэта паведамілі прэс-службе Радыё Рацыі актывісты ініцыятыўнай групы Берасцейшчыны:

Мне сорамна за тых людзей, якія ўсё выслухваюць, на ўсё згодны і панурыў галаву кажуць «мне страшна». Куды ўжо горш? Цэны скокнулі ў некалькі разоў, заробкі не павысіліся. З-за гэтых кантрактаў ім прыказалі – не падпісвайце нічога, хто б да вас не прыйшоў. Гэты страх дакладна нагадвае мне 1937 год. Але ў 1937 годзе людзі былі бязграматныя, я іх магу зразумець. А зараз, калі пра ўсё ёсць адкуль даведацца, мы будуем такую краіну. Жах мяне бярэ.

Апытанне на вуліцах Берасця паказала, што гараджане вельмі слаба праінфармаваны пра Народны сход. Таму актывістам трэба вельмі шмат папрацаваць, каб на сход прыйшло як мага больш людзей.

Народны сход

Народны сход

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *