Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Музыка

Metal Session 2011 у Берасці

Адкрыццё новай канцэртнай пляцоўкі адбудзецца 25 верасня ў горадзе над Бугам. На адкрыцці чакаецца магутны гук, якаснае святло і, вядома ж, зубаскрышальны метал ад заслужаных артыстаў айчыннага андэрграунду.

На новай канцэртнай пляцоўцы Анахарсіс (г. Столін) прэзентуе новы максі-сінгл “Папалам”. Так сама там выступіць гурт  DIS TORTION (г. Гомель), дзе вакаліст Lesley Knife з легендарнага беларускага калектыву GODS TOWER. На сцэне з’явіцца і адзін з самых лепшых і тэхнічных гуртоў Берасця Alt F4.

Мерапрыемства пройдзе ў Цэнтры Культуры і вольнага часу на вул. Жукава, 1.  Даехаць да месца можна аўтобусамі № 9 і № 18, прыпынак “Паўднёвы”.

Папярэдняя продаж квіткоў ажыццяўляецца толькі ў Цэнтры культуры і вольнага часу. Кошт квітка: 15 000 бел. руб. – 2 $.

Падрабязную інфармацыю можна  атрымаць па тэлефоне 5258854 (МТС) – Аляксандр.

Адкрыццё новай канцэртнай пляцоўкі пачнецца а 17:00 гадзіне.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *