Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

ААН аб’яўляе конкурс на лепшы дызайн футболкі

Удзелькі конкурсу павінны ўявіць, як будзе выглядаць свет без гвалту над жанчынамі і дзяўчынкамі і прыдумаць уласны дызайн футболкі для кампаніі “Разам!”

Конкурс, арганізаваны ў межах кампаніі Генеральнага сакратара ААН “Разам! пакончым з гвалтам у адносінах да жанчын”.

Заяўкі прымаюцца ад хлопцаў ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў на момант падачы заяўкі. Крайні тэрмін падачы заявак 23 гадзіны 59 хвіліны па беларускім часе ў пятніцу, 21 кастрычніка 2011 года. Заяўкі, атрыманыя пасля гэтага часу, разглядацца не будуць.

Для ўдзелу ў конкурсе Вам патрэбна:

  1. Прачытаць Афіцыйныя правілы конкурсу (спампаваць)
  2.  Стварыць Ваш дызайн футболкі
  3.  Запоўніць Рэгістрацыйную форму (спампаваць)
  4.  Запоўніць Форму згоды (спампаваць)
  5.  Выслаць Ваш дызайн (памерам 650px (шырыня) на 800px (вышыня), агульны аб’ём файла не павінен перавышаць 250kb) , прыклаўшы да ліста Рэгістрацыйную форму і Форму згоды на [email protected].  Файл прызначаны толькі для дэманстрацыі на сайце, таму захаваеце арыгінал макет.

Пераможцы будуць абвешчаныя 31 кастрычніка. Пераможца конкурсу па рашэнні журы атрымае ў якасці прыза планшэтнік Apple iPad. Другі прыз – партатыўны вінчэсцер – будзе ўручаны па выніках адкрытага галасавання. Лепшыя Працы будуць апублікаваныя ў інтэрнэт-СМІ.

Падрабязней пра конкурс можна даведацца тут .

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *