Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Экалогія

«Дзень без аўтамабіля” пройдзе і ў РБ

Упершыню акцыя “Дзень без аўтамабіля” прайшла ў французскім горадзе Ла Рашэль у 1997 годзе. У 1998 годзе да акцыі далучылася ўся краіна.

Наступныя гады ідэя правядзення Міжнароднага дня без аўтамабіля распаўсюдзілася на ўсю Еўропу. У 2000 годзе Еўрапейскай камісіяй па навакольным асяроддзі 22 верасня быў абвешчаны Міжнародным днём без аўтамабіля.

Сайт Мінпрыроды паведаміў, што прыродаахоўныя органы Рэспублікі Беларусь занепакоеныя нарастальным узроўнем шкоднага ўздзеяння транспарту на навакольнае асяроддзе. Аўтатранспартны комплекс з’яўляецца найбуйнейшым забруджвальнікам навакольнага асяроддзя. У маштабах краіны доля выкідаў ад транспарту ў сумарных выкідах забруджвальных рэчываў у атмасферу складае каля 72%, а ў выкідах парніковых газаў – каля 10%.

Таму ў 2008 годзе да акцыі далучылася і Рэспубліка Беларусь. З тых часоў акцыя праходзіла штогод. Гэты год выключэннем не будзе. Менавіта 22 верасня аўтааматарам нагадаюць, што іх тэхніка прыносіць не толькі карысць.

4 каментарыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *