Грамадства

У Берасці затрымалі Змітра Шурхая

У Берасці затрыманы абласны каардынатар аргкамітэту БХД Зміцер Шурхай. Калі ён выходзіў ад знаёмага,да яго падышлі міліцыянты, якія запыталі яго дакументы, а пасля затрымалі.

 

Пра гэта паведаміў прэс-службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Алесь Чаркашын.

 – Хутчэй за ўсё яго павезлі ў Ленінскі РАУС, а адтуль ужо павязуць у ізалятар “Паўночны”. Праўда, у прысудзе напісана, што ён павінен адбываць пакаранне па месцы прапіскі ў Іванаўскім раёне, – дадаў  Алесь Чаркашын.

Нагадаем, што Суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці пакараў берасцейскага каардынатара БХД дзесяццю суткамі арышту за пікет ля калоніі, у каторай знаходзіцца лідэр МФ Зміцер Дашкевіч.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *