Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Студэнты з Берасця ільгот не дачакаюцца

 Берасцейскім студэнтам плату за праезд у транспарце адмяняць пакуль не збіраюцца. Пра гэта паведаміў БГ начальнік аддзела вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі ўпраўлення адукацыі Павел Валынец.

У той жа момант студэнты з Менска ўжо цяпер могуць катацца ў грамадскім транспарце безкаштоўна. Бясплатна могуць ездзіць таксама навучэнцы каледжаў, ПТВ, прафесійных ліцэяў, пры наяўнасці арыгіналу вучнёўскага або студэнцкага білета.

Чаму існуе такое адрозненне паміж студэнтамі з сталіцы і з іншых рэгіёнаў, не вядома. Але магчыма гэта абумоўлена розніцай коштаў за праезд (100 рублёў за адну паездку) і каб дабіцца справядлівасці, навучэнцам з Менска ўвялі ільготы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *