Аляксандр Лукашэнка сваім Распараджэннем зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Інфармацыя пра гэта з’явілася на афіцыйным інтэрн-партале прэзідэнта Рэспублікі Беларусь .

На заахвочванне лепшых прадстаўнікоў творчай моладзі і стварэнне ўмоў для развіцця здольнасцяў творча адораных прадстаўнікоў маладога пакалення  выдзелена Br 373,193 млн.

З гэтых сродкаў будзе прызначана 22 стыпендыі, выплачаныя 17 прэмій, 16 заахвочвальных прэмій і 4 гранд-прэміі фонду лаўрэатам міжнародных і нацыянальных фестываляў і конкурсаў, аказана матэрыяльная дапамога двум актыўным удзельнікам мастацка-творчых мерапрыемстваў.

Цікава, ці дзяржава пачала клапаціцца аб моладзі, ці гэта апошні шанс утрымаць таленавітую моладзь у межах краіны? Бо ў апошні час уцечка мазгоў у Беларусі стала масавай, і яе маштабы павялічвацца, таму што людзі проста не могуць выжыць на сваю беларускую зарплату, а эканамічная сітуацыя ў краіне з кожным днём пагаршаецца.

Фота: ligastudentov.ru

[supsystic-social-sharing id="1"]