У Берасці адкрыццё новага метал-сезону,  адбудзецца ў Рок-кафэ на Вульке 1 кастрычніка. У канцэртнай праграме прымуць удзел 2 берасцейскіх гурта.

Распачне Metal-сезон 2011 WOLFSHADE.         Удзельнікі гурта WOLFSHADE, які быў утвораны ў горадзе над Бугам у 1998 годзе, абяцаюць выступіць з пашыранай праграмай.

Прадоўжыць музыкальны вечар Amphyton — беларускі гурт, які грае ў стылі Metal з акцэнтам на якасную музыку і глыбокі сэнс слоў.

 Пачнецца мерапрыемства а 17.00 гадзіне. Усім жадаючым наведаць адкрыццё новага метал-сезону патрэбна набыць квіткі, якія каштуюць 20 000, загадзя, таму што колькасць іх абмежавана.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць тут.

Гурт WOLFSHADE

Гурт WOLFSHADE

[supsystic-social-sharing id="1"]